Часцінка любімай старонкі,часцінка роднай зямлі.
Бусел заўжды верны Беларусі.
Вобраз бусла ўспрымаецца як сімвал Беларусі і яе зямлі. У сэрцы любога беларуса буслам адведена асаблівае месца.
Многа прыкмет звязана з першым убачаным вясной буслом – прадвеснікам вясны. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць. Лічылася, што птушка ў палёце прадвяшчае дабрабыт, выдатнае здароўе на ўвесь год, добры ўраджай і поспех.
Сямейныя пары буслоў неразлучныя. Свой дом будуюць на некалькі гадоў. Людзі прымаюць буслоў як анёла-ахоўніка хатняга ачага, як мірны сімвал пастаянства і дабрабыту. Калі на даху дома сяліўся бусел, гэта абяцала багацце і дабрабыт сям’і.
“Буслік”. Дадатковая адукацыйная паслуга “Чароўны куфэрак”. Кіраўнік – Панцюк Алена Аляксандраўна.