Навыкі камунікацыі – амаль галоўнае, чаму павінны навучыць дзіцячы сад і школа. Развіваюцца яны, як і іншыя трансверсальныя кампетэнцыі (або кампетэнцыі 21-га стагоддзя), праз уменне гаварыць, дамаўляцца, агрументаваць… Але як навучцыь гаварыць, калі часам дзеці не разумеюць роднай мовы?
У дапамогу педагогу цэлы YouTube-канал “Гаварун”. Там сабраныя дзясяткі мультфільмаў па розных тэмах, у тым ліку і навучальных.
Дзеці спачатку з задавальненнем засвойваюць лексіку, а потым абмяркоўваюць тое, што бачылі. І галоўнае – дзеці разумеюць, што навучальны працэс можа быць прыемным.